Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Ілья Шынкарэнка
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Ілья Шынкарэнка
Songwriter:in
Уладзімір Караткевіч
Songwriter:in
Lyrics
Годы мае, як строфы,
Строяцца ў моцным парадзе.
Лёс іх чакае няўхільны,
Просты, як хлеб і свінец.
Бронзай гучала зброя,
Срэбрам звiнела слова.
Зброяй i песняй такою
Здолеў я ўсё узяць,
I толькi не ўзяў аднога
Маёй адзiнай любовi,
Смерцю ўзятай любовi.
Не мог у руках затрымаць.
А пралескі спакойна будуць
Квітнець на светлым прадвесні,
А дзеці – гуляць жалудамі
Пасаджаных намі дубоў,
I людзям не будуць патрэбны
Мае iржавыя песнi,
I людзям не будуць патрэбны
Мой боль і мая любоў...
Гэта будзе, напэўна,
Ранiцай яснага мая,
Тады з ней крывёю паэты
Параўноўваць будуць зару.
Зброя не будзе патрэбнай
I людзі яе зламаюць,
Героi не будуць патрэбны
I ў бітве апошняй памруць.
А пралескі спакойна будуць
Квітнець на светлым прадвесні,
А дзеці – гуляць жалудамі
Пасаджаных намі дубоў,
I людзям не будуць патрэбны
Мае iржавыя песнi,
I людзям не будуць патрэбны
Мой боль і мая любоў...
Я ведаю: я загiну,
Загiну i не ўваскрэсну,
I ўсё ж за народы змагацца
Пакiну кагорты свае,
I будуць магутнымі словы,
I пераможнымі – песні,
Нават тады, калі прахам
Косцi стануць мае.
I людзям не будуць патрэбны
Мае iржавыя песнi,
I людзям не будуць патрэбны
Мой боль і мая любоў...
Прыйдзi ж, маё Рагнарадзi,
Прыйдзi, маё Рагнарадзi,
Няхай забыццё, Рагнарадзi.
Прыходзь.
Наступай.
Хутчэй...
Lyrics powered by www.musixmatch.com