Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Ілья Шынкарэнка
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Ілья Шынкарэнка
Songwriter:in
Уладзімір Караткевіч
Songwriter:in
Lyrics
Шчаслівы паўнатою сталай сілы.
Спакойнае натхненне гоніць сон.
Далёка ужо ад мяне калыска і магіла,
І слабасць дзён вясны, і мудрасць зімніх дзён.
Дні, як вякі, амаль не маюць меры,
І сіла ў рукі просіцца мае.
Пры новым дрэве я паклаў сякеру,
Каб на світанні ў рукі ўзяць яе.
Хай шлях даўгі ты не дасі мне, доля.
Зрабіўшы ўсё і дзён спыніўшы бег,
Спакойна потым лягу я, як поле,
Пад чысты і халодны зімні снег.
Дні, як вякі, не маюць, амаль не маюць меры,
І сіла ў рукі просіцца мае.
Пры новым дрэве я паклаў сякеру,
Каб на світанні ў рукі ўзяць яе.
Дні, як вякі, не маюць, амаль не маюць меры,
І сіла ў рукі просіцца мае.
Пры новым дрэве я паклаў сякеру,
Каб на світанні ў рукі ўзяць яе.
Lyrics powered by www.musixmatch.com