Featured In

Credits

AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Ілья Шынкарэнка
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Ілья Шынкарэнка
Songwriter:in
Уладзімір Караткевіч
Songwriter:in

Lyrics

О каханне маё бясконцае, Не ўцякай ад мяне, пашкадуй! За табой, як за светлым сонцам, Па штодзённай дрыгве іду. Чарада нада мной жураўліная, Пада мною – балот віры. Журавінамі, журавінамі Кроў мая на куп'і гарыць. Журавінамі, журавінамі Кроў мая на куп'і гарыць. Кроў сплывае і няма спакою. І калі ўпаду нежывы, Красаванне кветак жывое Застанецца на месцы дрыгвы. Кроў сплывае і няма спакою. І калі ўпаду нежывы, Красаванне кветак жывое Застанецца на месцы дрыгвы. На шляху толькі чорная лотаць, А за мной, ад маёй крыві, І ўтрапёна квітнеюць балоты Смолкай песень, пярэснай любві. Чарада нада мной жураўліная, Пада мною – балот віры. Журавінамі, журавінамі Кроў мая на куп'і гарыць. Журавінамі, журавінамі Кроў мая на куп'і гарыць. Кроў сплывае і няма спакою. І калі ўпаду нежывы, Красаванне кветак жывое Застанецца на месцы дрыгвы. Кроў сплывае і няма спакою. І калі ўпаду нежывы, Красаванне кветак жывое Застанецца на месцы дрыгвы. Кроў сплывае і няма спакою. І калі ўпаду нежывы, Красаванне кветак жывое Застанецца на месцы дрыгвы. Кроў сплывае і няма спакою. І калі ўпаду нежывы, Красаванне кветак жывое Застанецца на месцы дрыгвы.
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out