Songteksten

Няўжо канчаецца дарога,
Плыве пад ёй зялёны дым
І развітанне ля парога
З сялом і жытам маладым.
Наўрад ці зноу сюды вярнуся,
Ці завітаю зноў калі,
У тое жыта накланюся
І любай дзедаўскай зямлі.
Прыпомню даўнія аблогі,
Лужок з нахіленым стажком
І растанцовыя дарогі,
І крыж з маленькім фартучком.
Пайду сцяжынкаю другою
Па затуманенай траве
І ўсё навекі дарагое
І зноў у сэрцы ажыве.
Наўрад ці зноў сюды вярнуся,
Ці завітаю зноў калі,
У тое жыта накланюся
І любай дзедаўскай зямлі.
Written by: В.Шапов, С.Граховский
instagramSharePathic_arrow_out