Topsongs van Анатоль Ярмоленко
Vergelijkbare songs
Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Анатоль Ярмоленко
Künstler:in
Ансамбль "Сябры"
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Мікалай Сацура
Songwriter:in
Генадзь Бураўкін
Songwriter:in
Songteksten
Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне -
Бліскавіцай урану
Можна свет спапяліць.
І пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.
Больш не радуюць кветкі
І не клічуць грыбы.
Не магу я
Быць гэткім,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвяліць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.
Што пакіну я ўнуку?
Што я сыну скажу?
На людзей і навуку
Я іначай гляджу.
І віной дараванай
Гора не адбяліць.
Невылечнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.
Як ва ўсім разабрацца
Нам без жудасных сноў,
Каб агонь радыяцый
Не ўзвіхурыўся зноў,
Каб не слалі праклёну
Нам ні лось, ні мядзведзь?..
Будзе,будзе да скону
Мне Чарнобыль балець...
Written by: Генадзь Бураўкін, Мікалай Сацура