Topsongs van Анатоль Ярмоленко
Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Анатоль Ярмоленко
Solo
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Леанід Пранчак
Songwriter:in
Сяргей Трухановіч
Songwriter:in
Songteksten
Прыйдзi цi хоць калi прыснiся,
Каб воблiк твой не змог забыць.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Адну цябе хачу любiць.
Жаданай мараю з’явiся.
Каханнем шлях твой асвячу.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Цябе адну любiць хачу.
Позняй шыпшыны чырвоныя кветкі
Пальцы паранілі мне.
Зоркі на шкле – выпадковыя сведкі –
Знічкамі ў белым віне.
Тонкі крышталь, лён вянчальнай сукенкі,
Ваза ў раскрытым акне.
Позняй шыпшыны чырвоныя кветкі
Пальцы паранілі мне.
Сыду на дол з нябесных высяў
Сказаць "бывай" сваёй жальбе.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Хачу любiць адну цябе.
Прашу, знявераны: вярнiся!
Прабач мне крыўду i ману.
Я цэлы свет любiць стамiўся.
Любiць хачу цябе адну.
Позняй шыпшыны чырвоныя кветкі
Пальцы паранілі мне.
Зоркі на шкле – выпадковыя сведкі –
Знічкамі ў белым віне.
Тонкі крышталь, лён вянчальнай сукенкі,
Ваза ў раскрытым акне.
Позняй шыпшыны чырвоныя кветкі
Пальцы паранілі мне.
Written by: Леанід Пранчак, Сяргей Трухановіч