Songteksten

Колькі б нам за жар-птушкаю ўслед не ганяцца,
Усё роуна прыблудзім назад у сяло,
Дзе ў далёкім юнацтве, у шчастлівым юнацтве
На цара-жураўля майстравалі сілок.
Дзе у далёкім юнацтве, у шчастлівым юнацтве
На цара-журауля майстравалі сілок.
Ціха сонца за хаты старыя садіцца,
Пачынаюць рабіны у дварах ружавець,
У сяброў па садах сыта звоняць сініцы
І крычыць недасяжна у небе мой журавель.
У сяброў па садах сыта звоняць сініцы
І крычыць недасяжна у небе мой журавель.
Мы ідзём па сцяжынках на якія не вернемся,
Мы ідзём па дзітячых здічэлых лясах.
Павуцінка уверсе, павуцінка ў верасе,
Павуцінка ў тваіх і у маіх валасах.
Павуцінка уверсе, павуцінка ў верасе,
Павуцінка ў тваіх і ў маіх валасах.
Written by: Геннадий Буравкин, Эдуард Ханок
instagramSharePathic_arrow_out