Songteksten

Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў,
Ён выбраў для мяне навекі гэты,
Дзе бальшакі прастуюць між гаёў,
А па сцяжынках коцяцца ранеты.
Дзе Нарач мые сінія шаўкі
І п'юць з Дняпра паўдзённыя вясёлкі,
Дзе з салаўямі дражняцца шпакі
І не змаўкаюць перапёлкі.
Я ўдзячны лёсу, што за ўсе часы
Мая блакітнавокая радзіма
Не засланіла мне чужой красы,
Мяне ад свету не адгарадзіла.
Ты, Беларусь, не ўмела быць другой,
Жыла ў братэрстве і сяброў цаніла.
І ўсе ў краіне нашай дарагой
Цябе завуць сястрою мілай.
Written by: Evgeny Glebov, Геннадий Буравкин
instagramSharePathic_arrow_out