Lyrics
Я не знайду супакою ніколі ўжо
Бо я згубіў тую праўду, што ведаў я
Рукі твае будуць сніцца ўначы, хмары прабіў святла прамень
Не ўбачыў я аніводнай дарогі, што прыводзіла б да цябе
Забяры мяне ў казачны горад
Правядзі праз высокія горы
Праплывем праз глыбокае мора
Адляцім разам з ветрам лагодным
Не давай мне вярнуцца дадому
Я тану ў гэтым моры бяздонным
Дакрануся да цёплых далоняў
Ну чаму мне настолькі халодна?
Мяне адпусці
Няспынна бяжы
Куды мне ісці?
Жыццё на мяжы
Я не знайду супакою ніколі больш
Бо я згубіў тую праўду, што ведаў, што рабіла мяне сабой
Не ўбачыў я аніводнай дарогі, што прыводзіла б да цябе
Я пранясу ў сваім сэрцы надзею, што, магчыма, мяне заб'е
Рукі твае будуць сніцца ўначы, я збіраўся, ды не паспеў сказаць
Келіх віна, недапітая кава, ноччу ў космас, а ўдзень назад
Lyrics powered by www.musixmatch.com