Lyrics
І я сыйду з першым позіркам сонца
І я сыйду, бо не магу жыць бясконца
Мы бачылі столькі сусветаў
Ляталі па нашых планетах
Пісалі дзясяткі куплетаў
Хадзілі па ўсіх кантынентах
Мы бачылі тысячы зорак
Што ў небе бязвоблачным цьмеюць
Пакуль не выбухнуў порах
Пакуль нашы зоркі нас грэюць
І я сыйду з першым позіркам сонца
І я сыйду, бо не магу жыць бясконца
І я сыйду туды, дзе трэба быць моцным
І я сыйду, і пакіну свой космас
Мы верылі ў шчасце дзясяткаў
Каханнем асветленых лёсаў
Мы слухалі спевы галактык
І бачылі шчырыя слёзы
Мы верылі ў тое, што заўтра
Не будзем стаяць на парозе
Дождж падаў на ясныя твары
Мы ляцелі па зорнай дарозе
І я сыйду з першым позіркам сонца
І я сыйду, бо не магу жыць бясконца
І я сыйду туды, дзе трэба быць моцным
І я сыйду, і пакіну свой космас
Дождж паўзе ценем па сцяне
Часу больш няма
Ці я магу любіць цябе
Пакуль ідзе вайна?
Кроў, віно, толькі ўсё адно
Выпіта да дна
Ці дасць нам разам быць з табой
Вайна?
Lyrics powered by www.musixmatch.com