Lyrics

У вагоне раздзяўбаным
У турму вязуць мяне
Мае сьвет чатыры бокі
Ды мяне няма нідзе
Як расплюшчыў свае вочы
Сумна стала на душы
Па шчаках пацеклі сьлёзы
І я зразумеў тады
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты
А мы ўсё шукаем шчасьця
Што завецца свабодай
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты
А мы ўсё шукаем шчасьця
Што завецца свабодай
Вось сястрычка запытае
"А дзе брацік мой, матуля?"
За жалезнымі дзьвярыма
У цеснай камеры бядуе
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты
А мы ўсё шукаем шчасьця
Што завецца свабодай
Сьвятло ў каморы згасне
Тут і бойка распачнецца
Маладога шчымяць вязьня
Ды лязо яму ў сэрца
Цела выкінуць на сьметнік
Адляціць душа за сьмерцьцю
Як чатыры бокі сьвету
Назаўсёды ў гэтым сьвеце
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты
А мы ўсё шукаем шчасьця
Што завецца свабодай
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты
А мы ўсё шукаем шчасьця
Што завецца свабодай
Written by: Jerzy Filas, Warzynski
instagramSharePathic_arrow_out