Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Dzieciuki
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Dzieciuki
Komponist:in
Алесь Дзянісаў
Texte
Lyrics
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Краіна чыноўнікаў з крымскім загарам
Краіна ў якой і грош і людзі - зайцы
Краіна, за якую ваяваць пойдуць здрайцы
Краіна забытых учорашніх герояў
Краіна пятай калонны, дысiдэнтаў і ізгояў
Краіна вышыванцы колеру хакі
Краіна ў бел-чырвона-зялёным фаршмаку
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Краіна зусім маладая, але старой закалкі
Краіна сама патрабуе не перніка, а палкі
Краіна квітнеючых банкаў і квітнеючых калоній
Краіна аднарукіх, пляцкаючых у далоні
Краіна на кукішках, цітушак у пагонах
Краіна не ваюе, але ў латэнтным палоне
Краіна з апазіцыяй з незразумелай пазіцыяй
Краіна пад абцасам не жанчын, а міліцыі
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Краіна шмат не ясі: хапае шкваркі
Краіна балбанэсаў засохлых на дне чаркі
Краіна бясплатнай медыцыны ў капэртах
Краіна спайсавых закладак па пад'ездах
Краіна празаіка, які пісаў вершы
Краіна знаных паэтаў, таму што сядзеўшыя
Краіна праграмістаў і хакеістаў
Краіна зволеных гісторыкаў па спісах
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Краіна суворых селектарных нарадаў
Краіна сумесных вучэнняў і парадаў
Краіна прэвентыўна затрыманых
Краіна дэпутатаў навечна абраных
Краіна ў якой багата палацаў і не хапае садкоў
Краіна па кантракце нанятых рабоў
Краіна свабодных па вечарах на кухнях
Краіна надзеі, што на сутках тухне
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Прадаецца краіна, амаль што дарам
Цэлая краіна, а што мала?
Written by: Dzieciuki, Алесь Дзянісаў