Songteksten

Мройны ўспамін,
Раптоўнае спатканне.
Закацілася сонца долу,
Сціх зялёны гай.
Шоўк маёй касы
Вуснамі кранае,
І паволі трапляе сэрца
ў сапраўдны рай.
Між ялін праглядала неба,
Зоркі падалі табе ў далонь.
Беглі-беглі ад рук праменні -
Зоркавы агонь.
Расцвітала папараць-кветка,
Яшчэ далёка было да зары,
Звонкай птушкай гуляла рэха
Ля замкавай гары.
Як мне затрымаць
Прыгажуню-казку,
Як мне трапіць на тую сцежку
ў запаведны гай?
Як мне адшукаць
Страчаную ласку,
Ці я ўжо не змагу ніколі
Зноў цябе спаткаць.
Між ялін праглядала неба,
Зоркі падалі табе ў далонь.
Беглі-беглі ад рук праменні -
Зоркавы агонь.
Расцвітала папараць-кветка,
Яшчэ далёка было да зары,
Звонкай птушкай гуляла рэха
Ля замкавай гары.
Між ялін праглядала неба,
Зоркі падалі табе ў далонь.
Беглі-беглі ад рук праменні -
Зоркавы агонь.
Расцвітала папараць-кветка,
Яшчэ далёка было да зары,
Звонкай птушкай гуляла рэха
Ля замкавай гары.
Між ялін праглядала неба,
Зоркі падалі табе ў далонь.
Беглі-беглі ад рук праменні -
Зоркавы агонь.
Расцвітала папараць-кветка,
Яшчэ далёка было да зары,
Звонкай птушкай гуляла рэха
Ля замкавай гары.
Written by: В. Шарапов
instagramSharePathic_arrow_out