Songteksten

Размалюю вакол неба нашымі песнямі -
І адразу шлях мой святлей,
Быццам стала ўтульней у паветры над весямі,
І ў душы стала крыху цяплей,
І па-іншаму колы у дарозе звіняць
І шумяць у буйных кронах лісты!..
І ў якім не даводзілась месцы бываць,
Я заўсёды імкнуся туды!
Там, дзе ззяе сонца для мяне,
Вольнае песні палёт!
Марай жыць наяве і ў сне -
Гэта тваё і маё!
Мілі, кіламетры, гарады
Ў міліён адрасоў,
Толькі цёпла побач, цёпла там, дзе ты!
Сэрца хвалюецца зноў - я вяртаюсь дамоў!
І хутчэй бы ўжо наша неба шырокае,
І цябе хутчэй абдымаць,
І да кроплі растаць нібы воблака лёккае,
У руках, і золкі вітаць,
І па коўдры туманнай збегчы ўдваіх
Басанож да соннай ракі!..
Колькі дзіўных краін і ўсё ж толькі чужых!
Мне ж мясціны болей блізкі
Там, дзе ззяе сонца для мяне,
Вольнае песні палёт!
Марай жыць наяве і ў сне -
Гэта тваё і маё!
Мілі, кіламетры, гарады
Ў міліён адрасоў,
Толькі цёпла побач, цёпла там, дзе ты!
Сэрца хвалюецца зноў - я вяртаюсь дамоў!
Written by: Павел Таипов
instagramSharePathic_arrow_out