Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Дрозды
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Виталий Карпанов
Komponist:in
Людмила Запрудская
Songwriter:in
Lyrics
Абмялела рака, стала вузкаю
Ды ўсё роўна яна бяжыць
Так і мова мая беларуская
Яна ёсць і павінна быць
Няхай кажуць: забытая, кволая
І паўсюль яна не гучыць
Але ж мы дзяржава з моваю
Таму мова павінна жыць
Як рамонкі і сінь васільковую
Заплятаюць дзяўчаткі ў вянкі
Так і я беларускімі словамі
Свае думкі сплятаю ў радкі
Вадой, кажуць, каменне точыцца
Асфальт парастак можа прабіць
Таму верыць мне вельмі хочацца
Што заўжды будзе мова жыць
Мы, нашчадкі Купалы і Коласа
Багдановіча і Крапівы
Зберагчы нашу спадчыну здолеем
Ты жыві, наша мова жыві
Ты народа душа карані
І аснова
Ты як песня, як лёс, як вясна
Беларуская родная бацькава
Мова
Ты на свеце як маці адна
Як крынічка, як дожджык вясновы
Шчасце, вера, каханне, спакой
Беларускае роднае матчына слова
Ты ляці над краінай маёй
Ты народа душа карані
І аснова
Ты як песня, як лёс, як вясна
Беларуская родная матчына
Мова
Ты на свеце як маці адна
Як крынічка, як дожджык вясновы
Шчасце, вера, каханне, спакой
Беларускае роднае бацькава слова
Ты ляці над краінай маёй
Written by: Виталий Карпанов, Людмила Запрудская