Lyrics

Кожны вечар новы бераг Кожную раніцу вайна Ланцужком аблокаў шэрых Прыглядзіся, зноў яна Ты забыўся і ўспомніў Ты ўспомніў і забыўся Вецер на яе далонях Хлопец, як ты памыліўся Яна дапаможа табе нават калі Зусім не кахае цябе А ты не здавайся, ідзі І ведай - яна таксама шукае цябе Быццам падаў ліст кляновы Аксамітная дарога Сыйдзе ноч, дзень прыйдзе новы А гадоў зусім нямнога А навокал тлум і людзі І ніхто табе не скажа Дзе яно, каханне наша І ці нешта з яго будзе Яна дапаможа табе нават калі Зусім не кахае цябе А ты не здавайся, ідзі І ведай - яна таксама шукае цябе
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out