Lyrics

Лёг сняжок пушысты,
Белы, як папера,
А на снезе птушкі
У каляровым пер\'і.
Снегіры, сініцы,
Галкі-забіякі
На паперы гэтай
Пакідаюць знакі.
Цэлую гадзіну
Дзеці прастаялі,
Што гэта за знакі –
І не адгадалі.
Падышоў дзядуля,
Акуляры – у рукі:
– Зараз адгадаем,
Дарагія ўнукі.
Гэта ж пішуць птушкі:
У іх няма кармушкі,
Просяць хоць бы трошкі
Зерняў, хлебных крошак.
Written by: Аляксей Пысін, Зміцер Вайцюшкевіч
instagramSharePathic_arrow_out