Lyrics

Бусел да шаўца ідзе:
– Мне патрэбны боты,
Бо хаджу я па вадзе,
Мераю балоты.
Мерку зняць шавец забыў,
Шыў ён без турботы,
Боты меншыя зрабіў,
Ціснуць надта боты.
Ходзіць бусел з году ў год
Вельмі асцярожна:
Толькі ступіць – цісне бот,
Аж цярпець няможна.
Written by: Аляксей Пысін, Зміцер Вайцюшкевіч
instagramSharePathic_arrow_out