Lyrics
Куплет 1:
Як я жала не ляжала
Лічбаў поля жоўты жар
Пыл на маім твары вісіць жоўтай хмарай
Паглядзі, як пераканаўча ідзе сігнал
Крутні валюмэ на максімум
Каб ён загучаў!
Тэмпература паветра хістаецца ў чырвоны бок
Я іду па лаве і
Бель маіх красовак лезе ў вока
Карысныя знаёмствы знаходзяцца цяжка
Калі ты толькі што выліў паўлітра на гарачы лоб
Брыдж:
Цёпла лета Божа дай жа
Дай жа Бог багата жыта
Божа дай жа добра жыта
Цёлым летам у полі жаць
Прыпеў:
Уу спякота
Сыдзі на Фядота
Я абяцаю сабе гэтае лета не будзе турботным
Куплет 2:
Вялізныя сабакі з неба падаюць ў Цну
Я буду ім зайздроціць
А потым засну
Сонца палка пацалуе
Маю спіну
Ай ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну-ну
Мяне нарадзіла мама каб мяне кахалі (еа)
Файныя каралі
З няроднай зямлі
А я не думаю аб гэтым
І не стаўлю гэтых мэтаў
Мальцаў шмат і там і тут
Taking it easy, feeling good
Written by: Valeryia Dele