Top Songs By Lavon Volski
Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Lavon Volski
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Вольскі Лявон
Songwriter:in
Lyrics
Паў свіньні, мех бульбы, сала, самагон
Што не зайшло у багажнік залезе ў салон
Блокаў сілікатных поўненькі паддон
Палову ў багажнік, палову ў салон
Ты не кажы пра новенькія джыпы
Жыццё – ня мёд. Які базар-вакзал?
Але ў мяне выдатная машына –
Volkswagen Passat універсал (ДЫЗЕЛЬ)
Езджу як Шумахер ці амаль як ён (НУ)
Крыху перашкаджае загружаны салон
Там паў свіньні, мех бульбы, сала, самагон
І блокаў сілікатных поўненькі паддон
Я сваю машыну ўрэшце разгрузіў
Поўны бак саляркі ў Слоніме заліў
Еду да палякаў, паліва прадам
Грошы атрымаю і назад айда
Каму жанчына, а каму мужчына
Каму Версаль, каму ўніверсам
А ў мяне шыкоўная машына –
Volkswagen Passat універсал (ДЫЗЕЛЬ)
На граніцы з Польшчай я заняў чаргу
Калі ты папросіш прапусціць магу
Заплаці мне роўна 25 у.е.
Я тады спакойна прапушчу цябе
Поўны бак саляркі полякам прадаў
Грошы атрымаў і многа накупляў
Паў свіньні, мех бульбы, сала, самагон
Што не зайшло ў багажнік – залезла ў салон
Вось так мы ўсе – сапраўдныя мужчыны
Адказваю за тое што сказаў
Для ўсіх для нас найлепшая машына –
Volkswagen Passat універсал
Вось так мы ўсе – сапраўдныя мужчыны
Адказваю за тое што сказаў
Для ўсіх для нас найлепшая машына –
Volkswagen Passat універсал (ДЫЗЕЛЬ)
Lyrics powered by www.musixmatch.com