Lyrics

Мне абрыдла весяліцца, Мне абрыдла піць-курыць І таму рашыў жаніцца, Бо хачу сям'ю стварыць. Мама дарагая, Справа маладая, Ды ніхто не можа ведаць, Што яго чакае. Вось дзяўчына з Талачына Праліць-мые, як машына, І гатуе смачны торт, Праўда, з твару – чысты чорт. Мама дарагая, Справа маладая, Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая. Вось дзяўчына з Рагачова Прыгажосьці цераз край, Толькі скажа пару словаў – Хоць ты вушы заціскай. Мама дарагая, Справа маладая, Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая. Прыгажуня з Магілеву – Вусны як чырвоны мак, Толькі ўсё глядзіць налева, Ну а гэта – кепскі знак. Мама дарагая, Справа маладая, Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая. Стэфаніды, Яны, Раі – Тут нявестаў цэлы лес. Выбіраю, выбіраю... Мне цікавы сам працэс. Мама дарагая, Справа маладая, Усе хлопцы жонак маюць, А я выбіраю. Мама дарагая, Справа маладая, Усе хлопцы жонак маюць, А я пачакаю!
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out