Upcoming Concerts for Krambambula
Top Songs By Krambambula
Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Krambambula
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Вольскі Лявон
Songwriter:in
Lyrics
быў рахманы і багаты.
У Стоўбцах меў чатыры хаты.
Але зьмяніліся расклады.
І вось я ў лесе з аўтаматам.
- Нічога мне не бракавала,
Але прыйшла да нас навала.
І вось у лесе я, рабяты,
Сваім камандую атрадам.
Каб мы калі каму чаго,
Дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
- А я вясёлым быў мужчынам:
Віно, жанчыны, адпачынак.
Але які там адпачынак,
Калі руйнуецца Айчына!
- А я ішоў сабе па полі
І зразумеў, што ўжо даволі.
Даволі гнуцца, як таполі,
Вяртаць нам трэба нашу волю!
Каб мы калі каму чаго,
Дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
Лясное нашае братэрства
Жыве, пакуль грукочуць сэрцы.
Цяпер у нас такая праца –
З агульным ворагам змагацца.
Каб мы калі каму чаго,
дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
Каб мы калі каму чаго,
дык мы ніколі нічога ніякага.
А калі што якое?
Ды што там якое!
Lyrics powered by www.musixmatch.com