Lyrics
А на Пярэспе музыка іграе
Народ стаіць і толькі пазяхае
Вунь нейкія засранцы папсавалі танцы
Худыя, як цвікі, кажуць, што бальшевікі
Вунь нейкія засранцы папсавалі танцы
Худыя, як цвікі, кажуць, што бальшевікі
А помніш, Антак, як таму з тры рокі
Увосень з лесу да нас лёталі сарокі
А потым Шлёма з Груцаю зрабілі рэвалюцыю
І танцы, пся іх маць, усё нам пачалі псаваць
Аркестра грала польку-трамблямбляйку
Я да сябе пяшчотна ціснуў Маньку
Грукнулі сенцы — завіталі немцы
У вантробе прыпякло, што аж з носу пацякло
І толькі скрыпку ў рукі ўзяў стары Мікіта
Каб нам урэзаць танга "Купарсіта"
Загаўкалі сабакі — прыехалі палякі
І стала, брат мой, так: тых палякаў як сабак
Зноў Пярэспе музыка іграе
Народ стаіць і толькі пазяхае
Бо зноў прыйшлі засранцы
Зноў папсавалі танцы
Худыя, як цвікі, кажуць, што бальшевікі
Бо зноў прыйшлі засранцы
Зноў папсавалі танцы
Худыя, як цвікі, кажуць, што бальшевікі
Lyrics powered by www.musixmatch.com