Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Дрозды
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Виталий Карпанов
Songwriter:in
Людмила Запрудская
Songwriter:in
Songteksten
Пеўні ўранку заспявалі
Зніклі зорачкі з нябёс
Мама ў печы смажыць сала
Ах, як пах зыкоча нос
На стале стаіць сняданак
Гладыш з цёплым малаком
І бліночкі і смятана
І бульбачка з агурком
У вясковае дзяцінства
Зноў мяне вяртаюць сны
Дзе жыцця майго сцяжынкі
Хуткі бег свой пачалі
Дзе сяброў было багата
Дзе мае дужэлі сілы
Дзе аднойчы мама з татам
Разпрасталі мае крылы
Сонца ў восень цяплом дражніць
Пасём з бацькам мы кароў
Ну што, хлопцы, сала смажыць
Час абеду надышоў
Я ў сваім жыцці нямала
Каштаваў розных прысмак
А вось тога ў полі сала
Я дагэтуль помню смак
У вясковае дзяцінства
Зноў мяне вяртаюць сны
Дзе жыцця майго сцяжынкі
Хуткі бег свой пачалі
Дзе сяброў было багата
Дзе мае дужэлі сілы
Дзе аднойчы мама з татам
Разпрасталі мае крылы
Вісіць месяц, як акрайчык
Тата з працы прыязджаў
Кожны раз казаў, што зайчык
Нам гасцінец перадаў
Сала з хлебам на газеце
Я і сёння не забыў
Мне здаецца лепшы ў свеце
Пачастунак гэты быў
У вясковае дзяцінства
Зноў мяне вяртаюць сны
Дзе жыцця майго сцяжынкі
Хуткі бег свой пачалі
Дзе сяброў было багата
Дзе мае дужэлі сілы
Дзе аднойчы мама з татам
Разпрасталі мае крылы
Written by: Виталий Карпанов, Людмила Запрудская