Songteksten

Пара валоў
Ёсць у мяне пара валоў, коні вараныя,
Як паеду даганяць я годы маладыя.
Як дагнаў я свае годы ў зялёнай рошчы
Вярнецеся мае годы хоць на час у госці.
Мы к вам не вярнемся, бо вы ўжо старыя.
Трэба было шанаваць, як былі маладыя.
Валоў пакармілі, каней перагналі,
Нідзе годаў маладзенькіх край-свет не дагналі.
instagramSharePathic_arrow_out