Songteksten

Скрыпнуць веснічкі гукам знаёмым
На бацькоўскі падворак ступлю
Ліст зжаўцелы з высокага клёну
Упадзе на маю галаву
Я па родным куточкам прайдуся
Дзе дзяцінства маё прайшло
Да бярвенняў плячом прытулюся
Нашай хаты адчую цяпло
Бацькаў падворак родныя рэчы
Куфар у сенцах кажух на печы
Цэбры і дзежкі маміны шклянкі
Коўдры льняныя і выцінанкі
Ручнік-набожнік вышыты мамай
А на стале абрус даматканы
Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце
Кошту не мае гэта багацце
Хлеў пусты і пустыя павеці
Адзвінела сышло ў забыццё
І гуляе адзін толькі вецер
Дзе калісьці бурліла жыццё
Дзе калісьці плугі нібы скібу
Адразалі зямлю па вясне
А я сёння хаджу па сядзібе
Сею толькі ўспаміны свае
Бацькаў падворак родныя рэчы
Куфар у сенцах кажух на печы
Цэбры і дзежкі маміны шклянкі
Коўдры льняныя і выцінанкі
Ручнік-набожнік вышыты мамай
А на стале абрус даматканы
Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце
Кошту не мае гэта багацце
Written by: Виталий Карпанов
instagramSharePathic_arrow_out