Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Ойра Belarus
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Клымчук Валерий Александрович
Songwriter:in
Songteksten
Купальскай ночкай па сцяжынцы я ішоў
Адсвяткаваў і ўжо дамоў збіраўся
Але ўбачыў раптам цудных жывёл
І не на жарт спачатку перапужаўся
Зайкі й конікі з бабуліных казак
У гушчар мяне зазываюць
Тое, што ніхто ніколі не бачыў
Паказаць яны мне абяцаюць
Купалінка, купалінка, цемная ночка
Сустрэну хлопцаў — будзем піць
А дзеўку — будзе дочка
У цемру леса я за імі пайшоў
І здзіўленне маё было бясконца
Калі ўбачыў на адной з палянак
Кветку папараць, што ззяе, як сонца
Я кранаць яе рукамі не стаў
Няхай на радасць усім нам квітнее
Цуд вялікі і шчасце ўжо ў тым
Што вачыма ўбачыў яе я
Купалінка, купалінка, цемная ночка
Сустрэну хлопцаў — будзем піць
А дзеўку — будзе дочка
Written by: Клымчук Валерий Александрович