Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
J:Морс
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Пугач Владимир
Songwriter:in
Songteksten
У мяне цяпер ёсць крылы
Толькi доўга няма неба
Нiбыта цалкам ахiнае
Застылая глеба
Твае рукi - мае лекi
Твае слёзы - мая нафта
Ратуй цяплом тваiх глыбокiх
Струменяў сапраўдных
Лавi павольны пульс
Паўночных гарадоў
Не шукай мяне
Абявязкова аднойчы я буду з табой
Не марнуй святло
Мне нагадаюць шлях
Адлюстраваныя зоркi
У вiльготных вачах
У мяне цяпер ёсць крылы
Адчынi мне сваё неба
Нiбыта крохкае люстэрка
Кранутае срэбрам
Праз адчыненыя вокны
Скрозь аголеныя нервы
Адчуй мяне, я недалёка
Ў празрыстым паветры
Лавi павольны пульс
Паўночных гарадоў
Не шукай мяне
Абавязкова аднойчы я буду з табой
Не марнуй святло
Мне нагадаюць шлях
Адлюстраваныя зоркi
У вiльготных вачах
Written by: Пугач Владимир