Songteksten

Я не ведаю, як зноўку можна знайсці
Нашы цені сярод бясконцага лета
Я табе падарыў ад сэрца ключы
І ты выкінула іх на задворкі сусвету
Я цябе цалаваў там дзе спіць акіян
Калыхае на хвалях салёнага брызу
Ты мяне абвівала ў тонкіх руках
Быццам я па сапраўднаму быў табе блізкі
Я цябе называў «выйдзі адсюль»
Ты клікала мяне чумой і бядою
Нерэальная нібыта дзяленне на нуль
І штораз мы ляцелі разам у вір галавою
Мы калісьці ачуняем ад колатых ран
І напэўна падарожнік нас не ўратуе
Ты забаніш назаўсёды мой Інстаграм
Я ніколі не ўзгадаю тваё імя всуе
Шукаць цяпла
І да святла
Згарэць датла
Згарэць датла
Шукаць цяпла
І да святла
Згарэць датла
Згарэць датла
Без тваёй цяплыні зрываецца дах
І хоць памяць разбі на дробныя часткі
Я знік у тваіх чароўных, шэрых вачах
Як наіўная істота ў дʼябальскай пастцы
І колькі не малюй, я бачу пакуль
Малюнкі без цябе і пустыя пейзажы
Я пусты без цябе як гільза без куль
Як другаснай гумкі TV персанажы
Шукаць цяпла
І да святла
Згарэць датла
Згарэць датла
Шукаць цяпла
І да святла
Згарэць датла
Згарэць датла
Written by: Антось Звычайны
instagramSharePathic_arrow_out