Songteksten

Зорка Венера ўзыйшла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла.
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзыйшла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
 
Але расстацца нам час наступае,
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
У сэрцы любоў затаіўшы сваю.
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
 
Глянь іншы раз на яе у расстанні,
Там з ёй зліём мы пагляды свае.
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе.
Written by: Dzmitry Tsaluika
instagramSharePathic_arrow_out