Songteksten

Над белым краем навіслі чорныя хмары
З усіх кутоў павылазілі пачвары
Мэту мелі яны толькі адну
Падзяліць на кавалкі нашую зямлю
Пасол ад Наваградка, рыцар сумлення
Адзіны шукаў шляхі вызвалення
Тапчыце мяне, не тапчыце айчыну
Зганьбім сябе — страцім краіну
Тапчыце мяне, не тапчыце айчыну
Зганьбім сябе — страцім краіну
Тапчыце мяне, не тапчыце айчыну
Зганьбім сябе — страцім краіну
На словы ягоныя ўсміхалася хмяльная шляхта
Усе былі з кароны, а гэты вар'ят — з княства
Меншы ад роду, Прусскія карані
На вернасць прысягаў Ліцьвінскай зямлі
Пад гербам Рэйтан, вершнік з дзідаю
Ад падзела ўратаваць хацеў Рэч Паспалітую
Гатовы быў памерці за свае ідэалы
Стаяў за праўду не чакаючы пахвалы
Тапчыце мяне, не тапчыце айчыну
Зганьбім сябе — страцім краіну
Тапчыце мяне, не тапчыце айчыну
Зганьбім сябе — страцім краіну
Шляхта здрадзіла, паслоў купілі
Краіну пасля гэтага ні раз яшчэ краілі
Тадэўш прадбачыў гісторыі ход
У памяці застаўся беларускі Дон Кіхот
Written by: Dzieciuki
instagramSharePathic_arrow_out