Songteksten

Дні надходзяць, дні праходзяць, дні лятуць
Быццам рэк бурлівых хвалі ў даль плывуць
Колькі год я на выгнаньні, у чужыне
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне
Навакол нідзе ня ўбачыш родных хат
Не прыгорне ў адзіноцтве родны брат
Не падзеліш нават думак зь нікім тут
Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут
Ночкай зорачкі на небе мігацяць
Быццам зь неба на мяне яны глядзяць
Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне
У той далёкай маёй роднай старане
Ці матуля і татуля ўжо сьпяць
Ці на іх таксама зорачкі глядзяць
Занясіце ім пакуль заблісьне сьвет
Зоркі, мілыя, бацькам маім прывет
І скажыце, каб ня плакаў ні адзін
Што ў выгнаньні мусіць мучыцца іх сын
Бог, магутны Бог пашле нам сьветлы май
Прыляту тады як птушка ў родны край
Зааром мы і засеем, і сажнем
Гэты бацькаўскі наш чорны свой загон
Беларускі гімн наш сьмела запяем
З новай сілай, з новым шчасьцем зажывем
Written by: Сяргей Новік-Піюн
instagramSharePathic_arrow_out