Songteksten

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх
Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не заб\'е
А буду ня менш за цябе я адважнай
Каб сілы дадаці табе
Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім
Як сэрца найлепшых сыноў
Гарыць то ж каханьнем для роднай старонкі
І спадчыны нашых дзядоў
Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую
Каня накармлю, напаю
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю
Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх
Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх
Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не заб’е
А буду ня менш за цябе я адважнай
Каб сілы дадаці табе
Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую
Каня накармлю, напаю
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю
Written by: Зміцер Вайцюшкевіч, Ларыса Геніюш
instagramSharePathic_arrow_out