Songteksten

Бывайце здаровы, жывiце багата
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты
У зялёнай дубраве мы начаваць будзем
І вашае ласкi вавек не забудзем
У вашай гасподзе шырокае поле
Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля
На рэчках на вашых бурлiлi каб воды
Каб плавалi з крыкам гусей карагоды
Каб жыта ў полi трубою вiлося
Каб сала ў хаце кубламi вялося
Штодзень у капусьце каб плавала скварка
Да скваркі часiнай вялася б i чарка
Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Ня мала, ня многа - штогод па дзiцяцi
Ня будзьце вы крыўды яшчэ i за тое
Калi пашанцуе на год i па двое
Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьці
I езьдзіць мы будзем да вас часта ў госьці
Эй, хто на адведы
Эй, хто на радзіны
Вазіць караваі па дзьве паўасьміны
Written by: Ісак Любан, Алесь Русак
instagramSharePathic_arrow_out