Songteksten
Янка санкі зняў з гарышча,
Пацягнуў іх на іржышча.
Ды не хочуць санкі бегчы,
Хоць бяры сабе на плечы.
Янка санкі павалок
На зялёны на лужок.
Не, не хочуць санкі бегчы,
Можа коніка запрэгчы?
Шустрых конікаў нямала
У траве густой скакала.
– Ты не бойся, скакунок,
Запрагу цябе ў вазок!
Written by: Аляксей Пысін, Зміцер Вайцюшкевіч