Songteksten

Мець бы мне крылы саколія
Мець бы мне волю зарніцаў
К нізям не рваўся б ніколі я
З высі б глядзеў на зямліцу
 
Мець бы мне крылы саколія
Мець бы мне волю зарніцаў
Птахам свабодным пад зорамі
Шчасця шукаў бы крыніцу
Песняй душы ўзрывы чыстыя
Лінуў бы ў свет на прыволле
Слухалі б зоры агністыя
Вецер бы ўторыў на доле
Мець бы мне крылы саколія
Мець бы мне волю зарніцаў
Слухаў бы віхры прывольныя
З высі глядзеў на зямліцу
Мець бы мне крылы саколія
Мець бы мне волю зарніцаў
Па-над далінамі, горамі
Шчасця шукаў бы крыніцу
Вокам начніцы прагледзіста
Ў тайнаў сягнуў бы заставы
Быў бы там даляй нязведзістай
Даляй свабоды і славы
Мець бы мне крылы саколія
Мець бы мне волю зарніцаў
Written by: В. Шарапов, Я. Купала
instagramSharePathic_arrow_out