Songteksten

Гэта была вясною
Клаў гняздо верабейка
На лугу на зялёным
Шчасна пела жалейка
Грай, жалеечка, грай, грай
Грай, жалеечка, грай
Гэта была улетку
Зёрн шукаў верабейка
 Хмары з громам стагналі
Нудна пела жалейка
Грай, жалеечка, грай, грай
Грай, жалеечка, грай
Гэта была увосень
Гнаў каршун верабейку
На слаце-непагодзе
Галасіла жалейка
Грай, жалеечка, грай, грай
Грай, жалеечка, грай
Гэта была зімою
Мёрз, замёр верабейка
Легла ў снежныя гурбы
Паламанай жалейка
Грай, жалеечка, грай, грай
Грай, жалеечка, грай
Written by: И. Мангушев, Я. Купала
instagramSharePathic_arrow_out