Songteksten

Дрэмле абсаджана лесам адвечным
Цінай засланае возера ў лесе
Шастае сціха асока і аер
Нудныя казкі мне верба шапоча
Сосны і вязы, дубы і асіны
Вокала возера вартай пасталі
Долу ківаюць паклоны нямыя
Небу малітву таемную твораць
Возера! Возера! Йду к табе смутны
Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай
Жоўтае лісце шасціць пад нагамі
Шчокі калючка сасновая шчыпе
Сам з сабой насам пад дубам саджуся
Вочы і думкі пабеглі далёка
Сцішна над возерам, воблачна ў небе
Недзе запелі Узвіжанне гусі
Written by: Р. Козырев, Я. Купала
instagramSharePathic_arrow_out