Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Песняры
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
В. Шарапов
Songwriter:in
Я. Купала
Songwriter:in
Songteksten
У вянку з пралесак
У святлянай шаце
Ходзе борам-лесам
Полем, сенажацяй
Сонцу-яснагрэю
Расплятае косы
Раніцамі сее
Як брыльянты, росы
Сцелецца травіцай
Ветрыкам шапоча
Коціцца крыніцай
Рыбкаю плюскоча
Весела міргае
Сошцы і баронцы
Зернятка хавае
Ў свежай баразёнцы
Вясна, вясна, вясна
Маладой дзяўчыне
Благасна ўсміхнецца
Штось на вуха кіне
Закалоце сэрцам
І ўсюдых гэтак
Полем, сенажацяй
У кароне з кветак
У святлянай шаце
Written by: В. Шарапов, Я. Купала