Songteksten

Цi лугi пакошаны
Цi ўсе сенажацi
Пытаў сын у мацеры
Ды якую брацi
Цi тую багатую
Што валы - каровы
А цi сiрацiначку
Што чорныя бровы
Цi тую багатую
Што па саду ходзiць
А цi сiрацiначку
Што ўсё добра робiць
И пакуль багатая
У садочку гуляла
Бедна сiрацiначка
Тры капы нажала
А тая багатая
Без прычыны плача
Бедна сiрацiначка
У карагоде скача
Тая багатая
Усё задаецца
Бедна сiрацiначка
К сэрцу прыхiнецца
Written by: Народные
instagramSharePathic_arrow_out