Songteksten

Дзе ты, зорка мая прамяністая
За якія ты хмары скацілася
Дзе ты, радасць мая залацістая
На якой ты сцяжынцы згубілася
Я шукаю цябе, углядаюся
У нябесныя далі высокія
Без цябе мне дарога неясная
Што ляжыць у прасторы далёкія
Без цябе мне дарога неясная
Што ляжыць у прасторы далёкія
Дзе ж ты, зорка мая непагасная
За якімі ты скрыта аблокамі
Узыйдзі, засвяці, зорка ясная
Шчасцем сэрцу майму адзінокаму
Узыйдзі, засвяці, зорка ясная
Шчасцем сэрцу майму адзінокаму
Дзе ты, зорка?
Дзе ты, дзе ты, зорка мая?
Дзе ты, зорка?
Дзе ты, дзе ты, зорка мая?
Written by: И. Лученок, Л. Русак
instagramSharePathic_arrow_out