Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Песняры
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
В. Шарапов
Songwriter:in
О. Залесская
Songwriter:in
Songteksten
Хто ведае пра творчае гарэнне
Хто знае кошт натхненню мастака?
Але, твае мелодыi – збаўленне
Ад марнасцi, самоты i граха
Калi не трэба велiчы аркестра
I кожны ўздых, i кожны гук – арган
Ды на зямлi тваё пустуе месца
А ты спяваеш iншым берагам
Твой позiрк у чысцiнi азерца
I ў зiхаценнi блiскавiц
I зноў ты з намi ў кожным сэрцы
У расчутным звоне срэбных завушнiц
Ты так далёка i як душы сагрэцца
I ў студзенi слязлiвая слата
А музыка навекi застаецца
I вечнасцi расчынены партал
Не для натоўпа, не ўпатрэбу
Спальваюць сэрца змагары
I плачуць па табе зямля i неба
I плача па табе птушыны крык
Written by: В. Шарапов, О. Залесская