Songteksten

Літвінка-дзяўчынка
Прыгажуня, каханка
З табою спаткацца
Я спяшаюся ранкам
Літвінка-дзяўчынка
Недасяжная мара
Мне людзі казалі
Што з табою мы пара
Яе косы - струмень шаўковы
Яе вусны - водар мядовы
І яскравы прамень захован
У бяздонных вачах
Яе постаць танней рабіны
Яе погляд сіней ручаіны
І няма прыгажэй дзяўчыны
Чым вайтова дачка
Літвінка-дзяўчынка
Белакрылая птушка
Увосень з табою
Заручыцца я мушу
Літвінка-дзяўчынка
У цэркву да шлюбу
Цябе, як птушынку
На руках несці буду
Яе косы - струмень шаўковы
Яе вусны - водар мядовы
І яскравы прамень захован
У бяздонных вачах
Яе постаць танней рабіны
Яе погляд сіней ручаіны
І няма прыгажэй дзяўчыны
Чым вайтова дачка
Літвінка-дзяўчынка
Дачка вайтова
Яе косы - струмень шаўковы
Яе вусны - водар мядовы
І яскравы прамень захован
У бяздонных вачах
Яе постаць танней рабіны
Яе погляд сіней ручаіны
І няма прыгажэй дзяўчыны
Чым вайтова дачка
Яе косы - струмень шаўковы
Яе вусны - водар мядовы
І яскравы прамень захован
У бяздонных вачах
Яе постаць танней рабіны
Яе погляд сіней ручаіны
І няма прыгажэй дзяўчыны
Чым вайтова дачка
Літвінка-дзяўчынка
Дачка вайтова
Written by: В. Шарапов
instagramSharePathic_arrow_out