Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Песняры
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Р. Козырев
Songwriter:in
Я. Купала
Songwriter:in
Songteksten
Снег бялеецца ў вышынях
На гары, на стромкай скале
Кветкі квецяцца ў даліне
Ў сонцы, ў кветках Генацвале
Было люба мне ў Цхалтуба
Ў жыватворнай цёплай цхалі
Было люба, як галубіў
Цябе ў думках, Генацвале
Ты прабач мяне, што пакінуў так
Ты прабач мяне што не запытаў я
Будуць сніцца скалы, горы
Грузіі цудоўнай далі
І адна ты з ясных зораў
Сніцца будзеш, Генацвале, Генацвале
Ты лячыла ўсмешкай мілай
Твае лекі чаравалі
Сны чароўныя будзіла
Ты, грузінка, Генацвале
Ой, паеду я далёка
Сэрца сціснецца ад жалю
Будзе сумна, адзінока
Без цябе мне, Генацвале
Ты прабач мяне, што пакінуў так
Ты прабач мяне, што не запытаў я
Будуць сніцца скалы, горы
Грузіі цудоўнай далі
І адна ты з ясных зораў
Сніцца будзеш, Генацвале, Генацвале
Эліко, маё світанне
Смутна зоркі мне міргалі
«Суліко» на адвітанне
Праспявай мне, Генацвале
Ой, паеду я далёка
Сэрца сціснецца ад жалю
Будзе сумна, адзінока
Без цябе мне, Генацвале
Ты прабач мяне, што пакінуў так
Ты прабач мяне, што не запытаў я
Будуць сніцца скалы, горы
Грузіі цудоўнай далі
І адна ты з ясных зораў
Сніцца будзеш, Генацвале, Генацвале
Written by: Р. Козырев, Я. Купала