Verschijnt in

Topsongs van Фальклорны калектыў "Набіліцы"

Credits

AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Фальклорны калектыў "Набіліцы"
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
народная
Songwriter:in

Songteksten

Раса росу расіла
Жонка мужа прасіла
Галубочак мой, паедзем дамой
А ў нас волікі мычаць
Яны естачкі хацяць
Паедзем дадому, паедзем дадом
А нашто ж нам волікі
Перад намі столікі
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом
 
Раса росу расіла
Жонка мужа прасіла
Галубочак мой, паедзем дамой
А ў нас свіначкі вішчаць
Яны естачкі хацяць
Паедзем дадому, паедзем дадом
 
А нашто нам свіначкі
Перад намі місачкі
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом
Раса росу расіла
Жонка мужа прасіла
Галубочак мой, паедзем дамой
А ў нас барачкі бляяць
Яны естачкі хацяць
Паедзем дадому, паедзем дадом
А нашто ж нам барачкі
Перад намі чарачкі
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом
 
Раса росу расіла
Жонка мужа прасіла
Галубочак мой, паедзем дамой
Written by: народная
instagramSharePathic_arrow_out