Songteksten

У высокiм небе зоркi палымнеюць,
I салодка хмелiць водар спелых траў.
Гэткаю парою мрояй паланёны
Папарацi кветку я с табой шукаў.
Ночка летняя, ночка зорная
Заварожнай тайнай ахiнала нас,
Ведай, любая, незабыўная,
У душы маёй вобраз твой не згас.
Веру, тое шчасце, што шукалi разам,
У вячыстым небе не сквiтнела.
Папарацi кветка скарбам дыяментам
У маiм сэрцы зорна запалымнела.
Ночка летняя, ночка зорная
Заварожнай тайнай ахiнала нас,
Ведай, любая, незабыўная,
У душы маёй вобраз твой не згас.
Written by: В. Максимович, О. Железняков
instagramSharePathic_arrow_out