Songteksten

Ой ты рэчанька-невялiчанька
З бродамi з вiрамi,
Я пад яварам мiлай лiчанька
Цалаваў начамi.
За той рэчанькай ты жыла тады
У хацiне з мамкай.
Я назваў цябе пад напеў вады
Зорка-зарачанка.
Зорка-зорачка сэрцу мiлая,
Прыляцi на ганак
Лёгкай чайкаю белакрылаю
На свiтальны ранак.
Уначы агнём загараецца
Зорка-зарачаначка,
Толькi мiлая не вяртаецца
Да мяне на ганачак.
Час лiхi прыйшоў да той рэчанькi
З грознымi каўшамi,
Закапалi ўмiг тую рэчаньку
З бродамi, з вiрамi.
Хаты больш няма, зараслi сады,
Дзе жыла ты з мамкай.
Толькi чую я пад напеў вады...
Зорка-зарачанка.
Зорка-зорачка сэрцу мiлая,
Чайкай ляцi белакрылай.
Уначы агнём загараецца,
Толькi мiлая не вяртаецца.
Уначы цяпер зоркi спелыя
Не ўпадуць у косы,
Дзе дрыжала ты, ой, нясмелая,
Бо сцюдзёны росы.
А я чую ўсё той напеў вады,
Зорка-зарачанка.
Written by: Е. Атрашкевич, К. Цыбульский
instagramSharePathic_arrow_out