Songteksten

У старога пана жонка маладая
У свае акенца сумна паглядае,
Белаю хусцiнкай выцерла слязiнку,
У акно рабiнка звесiла галiнку.
Ягада чырвоная ля акна гарыць,
Сэрца засмучонае моцна так балiць.
Можа, пан i ведае, што ўжо даўно
Марыць хлопец пра яе пад яе акном.
Ой, прасiла мацi, бацьку не казацi,
Што сядзець у хаце болей не стрывацi.
Ой, не хоча сэрца заставацца ў клетцы,
Ой, на волю рвецца, дзе ж малодцы дзецца?
Ягада чырвоная ля акна гарыць,
Сэрца засмучонае моцна так балiць.
Можа, пан i ведае, што ўжо даўно
Марыць хлопец пра яе пад яе акном.
Written by: Е. Ширина, Н. Потрусов
instagramSharePathic_arrow_out