Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Песняры
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Сергей Горбацкий
Songwriter:in
Songteksten
Добра ў раніцу летам прачнуцца i бегчы,
Недзе ў полі жытнёвым вальготна прылегчы.
Добра ўбачыць у жыце, як колас наліўся,
Гэта маё наваколле - я тут нарадзіўся.
Белае, белае, белае сонца
У небе над намі свецiць бясконца,
Крочыць павольна нібы вандруе, сумуе.
Добра, калі застанецца на каву хвілінка,
Добра, калі ўсміхнецца насупраць дзяўчынка,
Добра, калі пашанцуе і здзейсняцца мары,
I пасля доўгай нягоды разыйдуцца хмары.
Белае, белае, белае сонца
У небе над намі свецiць бясконца,
Крочыць павольна нібы вандруе, сумуе.
Добра радзіцца i добра жаніцца,
Добра вадзіцы крынічнай напіцца,
Добра ўранку i добра ўночы,
Добра ўглядацца ў вочы дзявочы,
Добра ўзімку і добра ўлета,
Богу магутнаму дзякуй за гэта.
Сонейка свеціць, і ў хаце багата -
Вось чалавечае шчасце, рабяты!
Добра, калi разумеюць твае намаганнi,
Добра, калі атрымаеш адказ на пытаннi.
Добра, калі ў асяроддзі любімыя людзі,
Добра, калі ўсё добра, ды й добра хай будзе!
Белае, белае, белае сонца
У небе над намі свецiць бясконца,
Крочыць павольна нібы вандруе, сумуе.
Written by: Сергей Горбацкий