Topsongs van Віктар Сямашка
Songteksten
А ў цёмным лесе сава кугічыць
Люлі-люлі, сава кугічыць
А ў чыстым полі муж жонку клычыць
Люлі-люлі, муж жонку клычыць
Ты, жонка мая, людзям падмана
Люлі-люлі, людзям падмана
Калі ж ня верыш, а мой міленькі
Люлі-люлі, а мой міленькі
Купі званочак пад падалочак
Люлі-люлі, пад падалочак
Як хто затроніць, званок зазвоніць
Люлі-люлі, званок зазвоніць
А ты пачуеш – мяне ўратуеш
Люлі-люлі, мяне ўратуеш
Званочак звоніць ля самай хаты
Люлі-люлі, ля самай хаты
А муж ня чуець – ён глухаваты
Люлі-люлі, ён глухаваты
Written by: Traditional